ТРУБАПРАКА́ТНЫ АГРЭГА́Т,

сістэма канструктыўна аб’яднаных пракатных станаў і дапаможных машын для вырабу метал. бясшвовых труб са зліткаў, каваных або качаных загатовак; асн. від абсталявання трубапракатнай вытворчасці. Уключае станы прашыўны (для атрымання таўстасценнай трубы, т.зв. гільзы), падаўжальны (для раскаткі гільзы). абкатны і калібровачны (у некаторых Т.а. і рэдукцыйны). Паводле тыпу стана-падаўжальніка (аўтам., пілігрымавы, трохвалковы, бесперапынны, рэйкавы) наз. і Т.а. Найб. пашыраны Т.а. з бесперапынным падаўжальным станам, на якіх робяць трубы дыям. да 102 мм.

т. 15, с. 532

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)